Меню раздела

Новости

12.08.2016
Мобильное приложение "МЧС Беларуси: помощь рядом"

подробнее...

08.08.2016
Стань участником проекта "Открытый диалог"!

подробнее...

22.07.2016
Ганцевичи приглашают на слет бардов и караванеров «Журавлиный край-2016»

подробнее...

11.07.2016
Объявление

подробнее...

11.06.2016
Оздоровительный лагерь

подробнее...

Главная : Музей

Музей

Міхась Рудкоўскі

Цёплымі вясновымі днямі літаратурная Берасцейшчына, а тым болей — Ганцаўшчына, адзначылі 75-гадовы юбілей свайго слыннага паэта Міхася Рудкоўскага, які нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёс-цы Востраў. Яго маці Марыя Юльянаўна і бацька Міхась Іванавіч былі простымі сялянамі. Хата, у якой гадаваўся будучы паэт, стаяла не ў са-мой вёсцы, а, як гавораць тутэйшыя жыхары, у «мястэчку». Прыгожы кут над рэчкай Начай засялялі калісьці самыя ўмелыя вяскоўцы. Ад-ным з такіх майстроў і быў дзед Міхася — Ясь.

У 1944 годзе, адразу пасля вызвалення раёна ад немцаў, Міхась Рудкоўскі пайшоў у першы клас Востраўскай пачатковай школы. Пазней яна была пераўтворана ў сямігадовую, якую ён і скончыў у 1951 годзе. Вучыўся Міхась надзвычай добра, быў старанным і ваўсіх адносінах прыкладным вучнем. Пасля школы паступае ў Ганцавіцкае педвучылішча, заканчвае вучобу ў Пінску, куды праз год былі пераведзены навучэнцы з Ганцавіч.

Сустрэча з Лідзіяй Міхайлаўнай Рудкоўскай - сястрой славутага паэта Міхася Рудкоўскага

На працу прыехаў у свой раён. Быў выхавальнікам Ганцавіцкай дапаможнай школы, з лістапада 1955 года – выкладчык беларускай і нямецкай моў, адначасова даваў урокі малявання ў Кукаўскай васьмігадовай школе – непадалёку ад родных мясцін. Неўзабаве паступіў на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута.

Яшчэ ў школьныя гады Міхась Рудкоўскі спрабуе пісаць. Гэта былі разнастайныя допісы ў рэспубліканскія дзіцячыя газеты і часопісы. Падчас вучобы ў педвучылішчы з'явіліся і першыя вершы. Не пісаць ён ужо не мог. Жаданне больш цесна звязаць свой лёс з літаратурнай творчасцю прыводзіць паэта ў рэдакцыю ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Праца ў «раёнцы» стала пераломным момантам у яго жыцці. Тут яму пашчасціла сустрэцца з таленавітымі журналістамі, а затым і пісьменнікамі В.Праскуравым, I.Кірэйчыкам, М.Дубянецкім. У юнацкія гады Міхась Рудкоўскі ўжо шырока друкаваўся ў часопісе «Маладосць», газетах «Чырвоная змена», «Заря».

У 1962 годзе пераехаў у Брэст, дзе працаваў старшым рэдактарам, а потым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных перадач Брэсцкай студыі тэлебачання. Тады ж узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Вялікі поспех у чытачоў меў зборнік паэзіі Міхася Рудкоўскага «Першыя вёрсты», які выйшаў у 1963 годзе. З-пад пяра паэта з'яўляліся ўсё новыя і новыя кніжкі, якія займалі годнае месца ў беларускай паэзіі, станавіліся вядомымі за межамі рэспублікі: «Сінія Брады» (1967), «Позвы» (1971), «У краі тым» (1975), «Векавечная Бацькаўшчына» (1976), «Трыгор'е» (1981), «Засцярога» (1984), кніга выбраных твораў «Залатазвон» (1986). Зборнік «Гарынь» пабачыў свет пасля смерці паэта ў 1992 годзе.

Як паэт-лірык Міхась Рудкоўскі быў улюбёны ў край «запаветна-светлы – Беларусь», у яе добрых і мужных людзей, ганарыўся яе гісторыяй, жыў трывогамі сучаснасці, задумваўся над нашай будучыняй. Яго вершам уласцівы глыбокі псіхалагізм, непасрэднасць, шчырасць пачуцця, яркая вобразнасць, тонкі лірызм. Спрабаваў свае сілы ў жанрах балады, элегіі, санета, трыялета і іншых. Рэцэнзаваў кнігі пісьменнікаў, пісаў артыкулы па пытаннях сучаснай беларускай паэзіі. Выступаў як перакладчык з украінскай мовы. Творы М. Рудкоўскага перакладзены на англійскую, грузінскую, рускую, украінскую мовы, многія яго вершы пакладзены на музыку.

Міхась Рудкоўскі належыць да першага пасляваеннага прызыву беларускіх паэтаў. Ягоную творчасць крытык Уладзімір Калеснік характарызуе наступнымі ёмкімі і дакладнымі словамі: «Іронія, сарказм, гратэск, фарс — усё гэта вымушаныя абставінамі рэагаванні паэта, яго душы, якая прагне жыць сумленна і разумна ў сумленным і разумным чалавечым свеце. Так, душа паэта ведае, што не спасцігла ўсёй сутнасці быцця, але не здасца яна на ласку моды, не клюне на прынаду таннага поспеху, бо знаёмы ёй спрадвечны вопыт народа, мудрасць вякоў, каштоўнасці сапраўдныя і хуткаплынныя. Сучаснасць тады набывае цану, калі вытрымлівае выпрабаванне кантэкстам вечнасці».
Рашэннем Савета Міністраў БССР у 1992 годзе сярэдняй школе ў вёсцы Востраў было прысвоена імя паэта, тут створаны літаратурны музей паэта-земляка.

Автоматический переводчик

Счетчик посещений

 

 

Адрес: 225 451 Ганцевичский район, д. Остров, ул. Школьная, 2

Телефон: 8 (01646) 55 2 46

Электронная почта: ostrov@gancevichi.edu.by